УНІКС. Прэв'ю да матчу



Наша каманда адправілася ў Казань на матч Адзінай Лігі ВТБ супраць УНІКСу. Сустрэча пройдзе заўтра ў «Баскет-холе». Пачатак гульні ў 19:00.

Першая сустрэча з казанцамі адбылася яшчэ на старце Адзінай Лігі ВТБ. C таго часу УНІКС умацаваў свае пазіцыі ў Лізе: 9 перамог і 4 радок ў табліцы. А пасля нядаўняй перамогі над «Рытасам» кваліфікаваўся ў плэй-оф Еўракубку.

Цягам сезону ў складзе УНІКСу адбыўся шэраг змен: пад канец снежня каманду пакінуў грэчаскі разыгрываючы Вангеліс Манцарыс, замест якога прыйшоў амерыканец Джордан Тэадор. Раней, пад канец кастрычніку, склад УНІКСу папоўніў амерыканскі форвард Джаміл Уілсан. А нядаўна казанскі клуб абвясціў пра пераход форварда Элджына Кука з саратаўскага «Аўтадору». Праўда, у Лігу ВТБ гулец не заяўлены. Але і без яго ў Казані хапае яркіх легіянераў.

Зоркай каманды ў гэтым сезоне з'яўляецца амерыканскі абаронца Эрык МакКалум. Прама зараз ён трэці па рэзультатыўнасці гулец Адзінай Лігі ВТБ з паказнікам у 20.2 ачка ў сярэднім за гульню. Таксама на свой лік ён запісвае 3.6 перадачы, 2.9 падборы і 1.1 перахоп за амаль 30 хвілін.

«Вялікі» Алекс Таюс упэўнена гуляе ў «фарбе», бярэ шмат падбораў, любіць эфектна забіць зверху. Сярэднія паказнікі ў Адзінай Лізе ВТБ: 10.8 ачкі, 5.9 падбораў і 1.4 блок-шоты за 25:07 хвіліны.

Не трэба забываць пра Джамаре Сміту, які праводзіць свой 3 сезон у Казані. Гулец з выдатным далёкім кідком і адсоткам рэалізацыі 43.7 %. У Адзінай Лізе ВТБ набірае 15.8 ачка, а таксама робіць 3 падборы і 3.4 перадачы за 27:45 хвіліны.

Яшчэ адзін вельмі важны гулец у абойме Дзімітрыса Прыфціса Рэймар Морган. Універсальны гулец, можа выступаць на некалькіх пазіцыях. По ходу сезону прапусціў некалькі матчаў з-за пашкоджання, але пад канец студзеня вярнуўся ў склад. Статыстыка ў Адзінай Лізе ВТБ: 14 ачкоў, 5.8 падборы і 1.2 перахопы за 22:30 хвіліны.

Матч УНІКС – «Цмокі» пачнецца заўтра ў 19.00. Адзіная Ліга ВТБ пакажа гульню ў прамым эфіры.