Упершыню ў чвэрцьфінале Кубку ФІБА



Самыя рэзультатыўныя:
«Цмокі-Мінск»: Роберт Лоўры (21+4 падборы+8 асістаў), Максім Салаш (16+13 падбораў+2 асісты)
«Арадзя»: Нікола Маркавіч (19+11 падбораў), Шон Барнэт (10+3 падборы)

У сераду ў 19.30 па беларускім часе пачаліся 2 важныя сустрэчы: адна ў Мінску, другая ў Клужы. У сталіцы Беларусі «Цмокі» прымалі «Арадзю» і змагаліся за пуцёўку ў чвэрцьфінал Кубку ФІБА-Еўропа.

Каманды пачалі матч не вельмі актыўна. «Арадзя» ненадоўга вырвалася наперад, але пасля 5 хвілін гульні на табло лік быў роўны. За наступныя 2 хвіліны мінчане зрабілі рывок 9-0 і вырваліся наперад. Румынам не дапамагалі ні тайм-аўт, ні кадравыя перастановы на паркеце.

А ў наступнай дзесяціхвілінцы «Цмокі» сталі татальна дамінаваць на пляцоўцы: 4 трохі, паспяховы «эндуан» Верамеенка і тры дакладных штрафных у выкананні Роба Лоўры дазволілі мінчанам адарвацца на 14 ачкоў. Дарэчы, менавіта столькі пунктаў запісаў на свой лік за 20 хвілін амерыканскі абаронца.

Другая палова лепш атрымалася ў гасцей. Па-першае, яны перасталі кідаць з перыметра, па-другое, максімальна шчыльна апекавалі галоўных скорараў Салаша і Лоўры, і «Цмокі» ніяк не маглі разабрацца з зоннай абаронай гасцей. Гэта не дазволіла набраць свае ачкі ў некалькіх атаках запар. За 8 хвілін да канца лік на табло стаў роўны - 47:47. Наперадзе заўзятараў чакалі баскетбольныя арэлі. За 2 секунды да фінальнай сірэны Нікола Маркавіч, у якога не ляцела з перыметра першыя 20 хвілін, здолеў трапіць у кош. «Арадзя» выйшла наперад з «+3», а мінчане ўзялі тайм-аўт.

Тыдзень назад падобная сітуацыя была ў Клужы, але тады «Цмокі» не трапілі апошнім кідком. Сёння Макс Салаш зрабіў усё выразна – каманды адправіліся ў авертайм.

Здавалася, нервы ўсіх прысутных у зале былі на мяжы, бо ў дадатковы час «Арадзя» павяла. Але Роб Лоўры, набраў 5 ачкоў запар, а Аляксей Трасцінецкі вывеў каманду наперад. Яшчэ адзін герой матчу Максім Салаш павялічыў перавагу, а Уладзімір Верамеенка паставіў кропку ў гэтай сустрэчы – 68:62.

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
«Віншаванні ўсяму клубу і ўсім заўзятарам беларускага баскетболу. Пускай гэта не такі глабальны поспех, але спадзяюся, што ў нас ва ўсіх узнікне ўпэўненасць і жаданне разумець, што мы чагосьці каштуем і нешта ўмеем».

Другое месца ў нашай групе займае «Клуж». Ну а ў чвэрцьфінале мы сустрэнемся з дацкімі «Бакен Бэарз», але здарыцца гэта ў сакавіку.

«Цмокі-Мінск» - «Арадзя» 68:62 (18-11, 15-21, 9-20, 10-13, 11-5)
«Цмокі-Мінск»: Салаш (16+13 падбораў+2 асісты), Міркавіч (3+2 падборы+1 асіст), Лоўры (21+4 падборы+8 асістаў), Трасцінецкі (5+2 падборы +1 асіст), Пустагвар (2 падборы), Верамеенка (12+5 падбору+3 асісты), Лютыч В (3 падборы), Белянкоў (6+2 падбор), Гаўрылавіч (4+1 падбор), Барнэт (1+1 падбор +1 асіст)