Упэўненая перамога каманды Ваўлева



«БДУ-Цмокі»-«Цмокі-Мінск» 61:84 (8-20, 15-24, 22-22, 16-18)
«БДУ-Цмокі»: Наталля Дашкевіч (22+4 падбораў), Анастасія Сушчык (13+6 падбораў +6 перадач).
«Цмокі-Мінск»: Ксенія Вабішчэвіч (20+7 падбораў), Брытні Джонс (18+8 падбораў +7 асістаў), Ала Мураўская (15+13 падбораў +5 перадач).

У прынцыповай сустрэчы каманд Андрэя Ваўлева і Вольгі Падабед мацнейшай апынулася больш дасведчаныя мінчанкі з «Цмокі-Мінск» - 84:61.

«БДУ-Цмокі» са старту выставілі сваіх лепшых гульцоў. Аднак, ні Дашкевіч, ні Сушчык, ні Магаляс з Лапо не змаглі нічога супрацьставіць абароне Ваўлева. Дзяўчыны набралі 8 ачкоў за 10 хвілін і выглядалі разгубленымі

«Цмокі-Мінск» жа наадварот дзеялі ўпэўнена па ўсёй пляцоўцы: шмат кідалі з перыметра і карысталіся памылкамі суперніц.

У другім адрэзку намінальныя гаспадыні з БДУ здолелі трохі выраўняць гульню і набраць 15 пунктаў, але прапусцілі ў сваё кош 24.

Самай паспяховай у выкананні «БДУ-Цмокі» стаў трэці адрэзак: дзяўчыны хоць і не здолелі скараціць адставанне, але і не адпусцілі суперніц.

Падапечныя Андрэя Ваўлева размеркавалі свае сілы так, што, нягледзячы на даўжыню лаўкі, ім хапіла рэсурсаў утрымаць перавагу і здабыць выніковую ўпэўненую перамогу.

Кацярына Рыбалка і Ала Мураўская скончылі гульню з дабл-даблам. Адразу 5 гульцоў у складзе «Цмокаў» пераадолелі двухзначную адзнаку.

Статыстыка матча