Упэўненая перамога рэзерву



Самыя рэзультатыўныя:
Вадзім Стубеда – 12 ачкоў і 8 падбораў
Уладзімір Крысевіч – 11 ачкоў і 3 падборы
Аляксей Навойчык – 11 ачкоў, 2 падборы, 2 перахопы

Рэзервовы склад «Цмокі-Мінск» у вочным супрацьстаянні ў чарговы раз перайграў моладзевую каманду – 56:76.

Маладзёжка пачала гэту сустрэчу ўпэўненымі трохачковымі, 2 з якіх былі на ліку Іллі Мілашэўскага. Трэнерскі штаб рэзерву тут жа ўзяў тактычны тайм-аўт, які збіў тэмп супернікаў і не дазволіў ім утрымаць перавагу. А да вялікага перапынку намінальныя гаспадары мелі ўжо «+16».

І ўсё ж моладзь праявіла характар і волю да перамогі, выйграўшы асобна ўзятую трэцюю дзесяціхвілінку. Пры гэтым больш за палову ачкоў прынёс сваёй камандзе Кірыл Васкаўцоў.

Але пакуль маладым «Цмокам» бракуе досведу, які ёсць у старэйшых таварышаў. Вадзім Крысевіч і Максім Каратцоў скарысталіся тым, што супернік крыху саслаб пасля такога рыўка і літаральна закідалі іх з трохсекунднай зоны.

Рэзерв запісаў у свой актыў 2 пераможныя ачкі і наблізіўся да «Рубону» і «Барысфену» у турнірнай табліцы.

Статыстыка матчу