Упусцілі перамогу



Першая палова сустрэчы рыжскага ВЭФу і мінскіх «Цмокаў» атрымалася не самай выніковай, але лідэрам пасля 20 хвілін гульнявога часу была наша каманда. Праўда, да гэтага мінчукі прапусцілі стартавы міні-рывок суперніка і два запар трохачковых латышоў і звярнуліся да тайм-ауту. Але ў нейкі момант наша каманда мела 14 ачкоў перавагі. Уласныя памылкі і паспяховыя дзеянні ВЭФу ў фарбе дазволілі скараціць адставанне да вялікага перапынку - 32:37.

У наступным адрэзку даганялкі працягнуліся: мінчане спачатку нарошчвалі перавагу, а затым ВЭФ скарачаў адставанне да 4-5 ачкоў.

Ключавой для «Цмокаў» стала заключная чвэрць. ВЭФ, які вырваўся ў лідэры за 5 хвілін да канца, зрабіў тое, што не змаглі мы:  уключыў актыўны прэсінг у абароне і не дазваляў нашай камандзе здзяйсняць дакладныя кідкі. І ўсё ж, за 12 секунд да канца, пры ліку 67:66, у «Цмокаў» усё яшчэ былі шанцы на перамогу: Гражуліс сфаліў на Сарыкопуласе і падарыў 14 секунд на атаку ... якой не атрымалася.

70:66 і ў нашай каманды застаецца 2 матчы, каб неяк паправіць статыстыку ў Адзінай Лізе ВТБ. Ужо праз тыдзень адправімся ў польскую Зялёну Гуру.

Лепшым у «Цмокаў» стаў Мікіта Мешчаракоў - 11 ачкоў і 4 падборы. У Зісіса Сарыкопуласа - 10 ачкоў і 7 падбораў.

ВЭФ - Цмокі-Мінск 70:66 (13-20, 19-17, 18-20, 20-9)
Цмокі-Мінск: Садлер (8), Міхаілавіч (7), Трасцінецкі (6), Мешчаракоў (11+4 падбора), Семянюк (7), Сарыкопулас (10 + 7 падбораў), Кудраўцаў (5), Белянкоў (10), Паляшчук (0), Раш (2).