Узмацненне для жаночай каманды



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» падпісаў пагадненне пра супрацу з амерыканскай абаронцай Шэнан Маккалум(178, 31).

Амерыканка пачала сваю баскетбольную кар'еру ў сярэдняй школе Уайтвіля, Паўночная Караліна ў 2005 годзе. Праз год Шэнан працягнула сваю кар'еру ў школе Патэрсана акруга Ленуар. Потым былі 3 гады ў складзе студэнцкай каманды Шарлот, дзе амерыканка змагла замацавацца ў якасці гульца стартавай пяцёркі. Праўда, гэтага было недастаткова для траплення ў жаночую НБА: пасля перадсезоннай падрыхтоўкі і з «Атлантай Дрым» абаронца перабралася ў швейцарскі «Рыва баскет».

У кар'еры амерыканкі былі ісландскі «Рэйк'явік», 2 сезоны ў «Рэер Венецыя», польскі «Сасновец», і казанская «Казаначка». Мінулы сезон Шэнан правяла ў краснаярскім «Енісеі». У чэмпіянаце Расіі яна адзначылася 8.6 ачкамі, 3.8 падборамі і 2.1 асістам у сярэднім за гульню, у Еўракубку - 7.4 ачкамі, 3.7 падборамі і 2.7 асістамі.