Узялі рэванш



Самыя рэзультатыўныя
«Гродна-93»: Ілля Шарыпаў (21+4 асісты), Іван Каляеў (17+4 падборы +6 асістаў), Андрэй Навойчык (16).
«Цмокі-Мінск»: Яўген Белянкоў (28+9 падбораў), Уладзіслаў Блізнюк (16+2 падборы), Іван Аладка (13+2 падборы).

Ход гульні
«Гродна-93» пачаў сустрэчу трошку лепш і павёў у ліку пасля першай чвэрці – 26:20. Аднак, мінчукі здолелі адыграцца практычна адразу і нават пайсці на перапынак з перавагай у адно ачко. Ніводная з каманд не хацела аддаваць ініцыятыву ў гэтай сустрэчы, а на пляцоўцы ішла нябачная бітва лідараў каманд Белянкова і Шарыпава.

Пасля вялікага перапынку змаганне працягнулася: мінчукі актыўна атакавалі з трохачковай лініі, гарадзенцы нядрэнна глядзеліся ў трохсекунднай зоне. Да апошняй чвэрці наша каманда адстала на 2 ачкі, што на першых секундах дзесяціхвілінкі выправіў Яўген Белянкоў дакладным кідком з-за дугі. Потым такі ж кідок здзейсніў і Іван Аладка, а Гродна быццам бы не заўважылі, як прапусцілі рывок 12-0. Супернік кінуўся ў пагоню, але сіл на камбэк не хапіла.

93:86 і мінчукі бяруць рэванш за студзеньскую паразу.

Лічба
7 дзейсных перадач зрабіў у гэтай сустрэчы Андрэй Рагазенка.

Статыстыка матчу