Важная перамога ў гасцях



Самыя рэзультатыўныя
«Арадзя»: Сін Барнэт (18+3 падборы +2 асісты), Джордан Ватсан (14+2 падборы +2 асісты)
«Цмокі-Мінск»: Роб Лоўры (21+4 падборы +7 асістаў +4 перахопы), Алекс Гаўрылавіч (20+6 падбораў +2 асісты), Максім Салаш (15+7 падбораў +3 асісты)

Да гульні з румынскай «Арадзяй» мінчане падышлі ў не самым добрым настроі. За пару гадзін да сустрэчы ў Дамінэза Барнэта паднялася тэмпература і стала зразумела, што гулец не дапаможа камандзе.

«Цмокі» трошкі згубілі кантроль на першых хвілінах і дазволілі «Арадзі» арганізаваць 2 хуткія атакі, адказаўшы на гэта толькі 2 штрафнымі пунктамі Макса Салаша. Але як толькі мінчане намацалі сваю гульню ў абароне, стала складацца і нападзенне. Мінчане 3 за 5 хвілін тройчы трапілі з перыметру і пайшлі на перапынак лідарамі – 21:17.

Госці працягнулі дамінаваць і ў наступным адрэзку, але штораз вярталіся да перавагі ў 6-7 пунктаў. Драматычным атрымаўся момант у канцоўцы першай паловы сустрэчы, калі з-за непаладак з таймерам сірэна прагучала на 2 секунды раней. Суддзі вярнулі нам гэты час, а Расціслаў Вяргун тут жа ўзяў тайм-аўт, дзе патлумачыў камандзе што рабіць. Роб Лоўры аддаў пас на Жэню Белянкова і той паспеў трапіць у кош. Мінчане працягнулі не дазваляць суперніку гуляць у свой баскетбол і да вялікага перапынку вялі «+12».

І ўсё ж не трэба забываць, што лаўка «Цмокаў» не вельмі доўгая, што і адбілася ў трэцяй чвэрці. За 3.5 хвіліны гульні мінчане паспелі сабраць ліміт камандных заўваг і змушаны былі гуляць вельмі асцярожна, але праз 3 хвілін Алекс Гаўрылавіч зраўнаваў шанцы, злавіўшы на памылках «Арадзю». І ўсё ж гэты адрэзак застаўся за гаспадарамі, якія скарацілі адставанне да «-8».

Алекс Гаўрылавіч і Роб Лоўры вярнулі нам двухзначную перавагу ўжо ў першай атацы пасля паўзы. А Макс Салаш, як і да гэтага Алекс, вымусіў суперніка памыліцца і рэалізаваў 3 з 4 кідкоў з лініі штрафу. Апроч таго, малады форвард паўдзельнічаў у эпізодзе з Бранка Міркавічам, калі ўбачыў таго на дузе. Бранка хоць і не трапіў, але фол знайшоў і ўжо з лініі быў дакладны. Зараз сіл на пагоню бракавала у «Арадзі». Алекс Гаўрылавіч далёкім кідком паставіў кропку ў сустрэчы – 89:73. Гэта другая перамога «Цмокаў» у групе, дзе развязка, верагодна, наступіць толькі ў апошнім туры.

Самымі рэзультатыўнымі гульцамі сталі Роб Лоўры, Алекс Гаўрылавіч (трапіў 6 з 6 з гульні) і Максім Салаш. Адзначым і 10 перадач Бранка Міркавіча. У цэлым, усе гульцы, якія з'явіліся сёння на паркеце, набралі ачкі.

А вось у другой пары вікторыю святкавалі румыны, якія на выезде перайгралі «Ірані» - 81:84. У выніку, «Цмокі» ўзначалілі свой квартэт.

Пасля такой гульні «Цмокі» прапануюць не заседжвацца дома і прыходзіць падтрымаць каманду 12 студзеня на Falcon Club Арэну. Да нас у госці прыедзе саратаўскі «Аўтадор». Квіткі на матч даўно ў продажы на ticketpro.by.

«Арадзя» - «Цмокі-Мінск» 73:89 (17-21, 17-25, 22-18, 17-25)
«Цмокі-Мінск»: Салаш (15+7 падбораў +3 асісты), Міркавіч (8+7 падбораў +10 асістаў), Лоўры (21+4 падборы +7 асістаў +4 перахопы), Трасцінецкі (4+4 асісты), Пустагвар (5), Верамеенка (4+2 падборы +1 асіст), Лютыч В (6+1 падбор), Белянкоў (6+3 падборы), Гаўрылавіч (20+6 падбораў +2 асісты)