Віталь Лютыч едзе на Матч Усіх Зорак



Адзіная Ліга ВТБ сёння абвясціла спіс удзельнікаў слэм-данк кантэсту на Матчы Зорак 2019. Імі сталі Джален Рэйнальдс («Зеніт»), Вячаслаў Зайцаў («Хімкі»), Янары Йоесаар («Калеў») і наш Віталь Лютыч.

Мы папрасілі Віталіка пракаментаваць свой удзел у спаборніцтве:

«Прапанова ад Адзінай Лігі ВТБ узяць удзел у слэм-данк кантэсце стала максімальна нечаканай. Усё-такі ў Лізе хапае гульцоў, якія могуць нешта паказаць. Але, на мой пагляд, запрашэнне – добры шанец, якім трэба скарыстацца. Калі са мной звязаліся прадстаўнікі Лігі, папрасіў час на абдумванне. Я ж пасля старога пашкоджання не забіваў і не спрабаваў нешта рабіць зверху. Таму сказаў, што паспрабую што-небудзь на трэнероўцы і калі будзе атрымлівацца, пагаджуся. Цяпер рыхтавацца мне дапамагае Кірыл Сітнік, але яго, на жаль, нельгя ўзяць з сабой. »