Ва «ўральскім» дэрбі без змен



Самыя рэзультатыўныя:
Вадзім Траццяк - 18 ачкоў, 3 падборы і 2 асісты
Дабл-Дабл у Вадзіма Стубеды - 14 ачкоў і 11 падбораў
Данііл Барысевіч - 10 ачкоў, 7 падбораў і 3 асісты

Падапечныя Георгія Кандрусевіча здабылі чарговую перамогу ў нацыянальным чэмпіянаце. Рэзерв быў мацнейшым за маладзёжку – 74:58.

Старэйшая каманда толькі на старце сустрэчы ненадоўга дазволіла маладзі выйсці ў лідары. Уладзіслаў Блізнюк, Вадзім Стубеда і Данііл Барысевіч правялі некалькі рэзультатыўных атак і рэзерв ужо да першага перапынку адарваўся на 6 ачкоў.

Намінальныя гаспадары працягнулі нарошчваць сваю перавагу і ў наступным адрэзку, пры гэтым рэзерв дамінаваў у «фарбе» і штораз адпраўлялі мяч у кош маладзёжкі.

Другая палова атрымалася не самай рэзультатыўнай. Але калі рэзерв набіраў ачкі з гульні, то у маладзёжкі ў трэцяй дзесяціхвілінцы атрымаліся толькі 3 рэзультатыўныя атакі. Падапечныя Кандрусевіча дамінавалі пад шчытамі, менш гублялі мяч і заканамерна давялі сустрэчу да перамогі.


Адзначым, што Канстанцін Сацук у складзе маладзёжкі запісаў у свой актыў 22 ачкі і 2 падборы.

Статыстыка матчу