Важная перамога перад ЕЮБЛ



Самыя рэзультатыўныя:
«Цмокі-Мінск»-2: Вадзім Траццяк (18+5 асістаў), Стась Ульянка (12+5 падбораў), Цімур Друкаў (11+14 падбораў).
Зб. Брэсцкай вобласці: Канстанцін Солышка (20), Антон Шчурко (18+5 падбораў).

«Цмокі»-2, якія не паспелі забыць пра непрыемны пройгрыш у Брэсце, пачалі даволі жвава, зрабіўшы міні-рывок 5-0. Але Брэст паспяхова нагнаў суперніка і нават здолеў выйсці наперад на пэўны час. Вадзім Траццяк і Аляксей Навойчык набралі 12 ачкоў запар і дазволілі сваёй камандзе захапіць ініцыятыву ў гэтай сустрэчы. Наступныя два адрэзкі атрымаліся не самымі эфектыўнымі для нашай каманды, аднак да апошняга адрэзка "Цмокі" захавалі лідарства.

А ў чацвёртай чвэрці мінчане паказалі якасную абарону і нядрэннае нападзенне, набраўшы 20 ачкоў пры 7 у суперніка. Здабыўшы перамогу ў гэтым матчы, маладзёжка зрабіла лік у серыі 2-1 і зараз пазмагаюцца з за 5-6 месцы з пераможцам пары «Імпульс»- «Рубон».

Статыстыка матчу