Вікторыя Гаспер пакідае каманду



Вікторыя Гаспер і баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» спыняюць супрацу.

Вікторыя разам з нашай камандай 6 разоў рабілася чэмпіёнкай краіны, і 5 разоў заваёўвала Кубак. Двойчы выходзіла ў Фінал Еўрапейскай жаночай баскетбольнай Лігі.

Статыстыка Вікторыі па турнірах:
ЕЖБЛ – 9 гульняў, 22.09 хвіліны, 14.7 ачкоў, 6.3 падбораў, 1.4 асістаў
Еўракубак – 8 гульняў, 26.9 хвілін, 15.1 ачкоў, 5.8 падбораў, 1.4 асістаў
Чэмпіянат краіны – 10 гульняў, 22.43 хвіліны, 18 ачкоў 9.7 падбораў, 2.3 асістаў

Мы дзякуем Вікторыі за час у нашай камандзе і жадаем поспехаў!