Вікторыя над «Вікторыяй»



Самыя рэзультатыўныя:
Адэра Чыдом - 23 ачкі і 10 падбораў
Кацярына Рыбалка - 15 ачкоў, 11 падбораў і 3 асісты
Па 11 ачкоў у Ксеніі Вабішчэвіч і Ірыны Венскай

У жаночым чэмпіянаце «Цмокі» працягваюць перамагаць. Гэтым разам не выстаяла гарадзенская «Вікторыя» - 57:72.

Але ў гэтай сустрэчы падапечныя Андрэя Ваўлева стукнуліся з невялікімі праблемамі. На старце чвэрці мінчанкі упусцілі рывок 12-0 і змушаны былі даганяць суперніц. Высілкамі Адэры Чыдом і Кацярыны Рыбалкі «Цмокі» скарацілі адставанне да 1 ачка і адправілі гаспадынь на тайм-аўт. Паўза згуляла на руку нашай камандзе і да перапынку «Цмокі» ўжо лідаравалі. Аднак, ужо ў наступным адрэзку дазволілі маладой гарадзенскай камандзе здзейсніць камбек. Паліна Даменюк літаральна выцягнула сваю каманду з прорвы і дапамагла зраўняць лік. На куражы моладзь змагла зачапіцца і нават пайсці на перапынак у статусе лідара.

Але ўжо ў наступным адрэзку мінчанкі «вярнуліся» у гульню: сталі агрэсіўна прэсінгаваць, прадэманстравалі якасную абарону і дазволілі гаспадыням набраць толькі 9 пунктаў. Адыграныя «Вікторыяй» 2 ачкі ў чацвёртай чвэрці не мелі ніякага значэння. 57:72 і ўпэўненая перамога моладзі Ваўлева.

Статыстыка матчу