Вітаем, Бенджамін-Павел Дуду!



29-гадовы форвард у свой час спадабаўся трэнерам «Хімак» і атрымаў запрашэнне ў Расію У сезоне 2013/2014 Дуду ў складзе моладзевай каманды «Хімкі» стаў чэмпіёнам Адзінай моладзевай Лігі ВТБ.

Наступным этапам яго кар'еры стала маскоўскае «Дынама», з якім ён выйграў бронзавыя медалі Суперлігі і стаў фіналістам Кубка Расіі.
У сакавіку 2016 года Бэн далучыўся да «Буравесніка». У Яраслаўлі ён павінен быў правесці прынамсі 2 сезона, але ўжо ў лістападзе 2016-га Бенджамін і клуб скасавалі кантракт. Гулец адправіўся ў «Дынама-МДТУ», дзе і завяршыў гульнявы год. Апошнія 3 сезоны Дуду правёў у магілёўскім «Барысфене», якому двойчы дапамог заваяваць срэбра чэмпіянату Беларусі і бронзу Еўразійскай Лігі.

У нацыянальным першынстве форвард правёў 21 сустрэчу з сярэднімі паказнікамі ў 9.2 ачкі і 3.2 падборы. У Еўразійскай Лізе - 12 гульняў з паказнікамі ў 10.4 ачкі, 3.4 падборы і 1.7 асісты.