Вітаем у складзе «Цмокаў» Дамінэза Барнэта



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і амерыканскі абаронца Дамінез Барнэт (196 см, 27 гадоў) дамовіліся пра супрацу.

Дамінэз пачаў займацца баскетболам у ПаўночнаЗаходняй старэйшай школе ў камандзе «Flint». Потым былі 4 гады ва ўніверсітэце Давенпорту ў NCIA (асацыяцыя малых коледжаў і ўніверсітэтаў), дзе ён адразу замацаваўся ў стартавай пяцёрцы.

У свой першы «дарослы» год Бaрнэт адправіўся ў Еўропу і асеў на паўтара года ў чэшскай «Pardubice». У студзені 2018 года абаронца перабіраецца ў латышскі «Ventspils», а мінулы сезон праводзіць у Італіі – «De longi Treveso». У гэтым чэмпіянаце гулец правёў 43 гульні, набіраючы ў сярэднім 13.2 ачка, 3.6 падбору і 3.3 рэзультатыўныя перадачы.