Віталь Лютыч пакідае Мінск



Віталь Лютыч і баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» прынялі рашэнне не працягваць супрацу. Гулец працягне сваю кар'еру ў баскетбольным клубе «Самара».

Віталь вярнуўся ў склад «Цмокаў» 2 гады таму. У бягучым сезоне гулец правёў 16 матчаў у Адзінай Лізе ВТБ і 13 у Кубку ФІБА-Еўропа. У Лізе ВТБ форвард набіраў 6.3 ачкі, 3.1 падборы і 0.6 перадач, у Кубку – 5.8 ачкоў, 2.0 падборы, 0.3 перадачы за 6.4 хвіліны.

Мы дзякуем Віталю за ўклад у нашы перамогі і жадаем яму поспехаў!