Віталь Лютыч застаецца



Віталь Лютыч і баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» дамовіліся аб супрацоўніцтве.

Нагадаем, у другой палове сезону Віталь атрымаў траўму і не змог дапамагчы нашай камандзе ў апошніх матчах. Аднак, у 17 праведзеных матчах Адзінай Лігі ВТБ форвард адзначаўся 11.5 ачкамі, 3.1 падборамі і 0.8 асістам. У Кубку ФІБА - 13.3 ачкамі, 5.3 падборамі і 0.5 асістамі.