Уладзімір Міхаілавіч працягне кар'еру ў іншым клубе



Чарнагорскі баскетбаліст Уладзімір Міхаілавіч пакінуў клуб «Цмокі-Мінск». Абаронца працягне сваю кар'еру ў бельгійскім «Аалстар».

Влада далучыўся да нашай каманды ў лютым 2019 года і паспеў правесці 11 матчаў у Адзінай Лізе ВТБ.  За 26.31 хвілін на пляцоўцы гулец адзначаўся ў сярэднім 11.8 ачкамі, 4.4 падборамі і 2.8 асістамі.

Мы дзякуем гульцу за час, праведзены ў «Цмокі-Мінск», і жадаем поспехаў ў новым клубе!