Войтэк Валех падоўжыў кантракт з «Цмокі-Мінск»



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і трэнер Войтэк Валех працягнуць сваю супрацу.

Польскі спецыяліст далучыўся да нашага трэнерскага штаба ў жніўні 2017 года і на працягу двух сезонаў з'яўляўся асістэнтам галоўнага трэнера.

Нагадаем, што нядаўна клуб падоўжыў пагадненні пра супрацу з галоўным трэнерам Расціславам Вергуном і яго асістэнтам Эдмундсам Валейкай.