«Цмокі-Мінск» у паўфінале



Самыя рэзультатыўныя:
РДВАР: Яна Захарэвіч (11), Лізавета Хрыстафорава (8+3 падборы).
«Цмокі-Мінск»: Кацярына Рыбалка (17+14 падбораў), Анастасія Сушчык (13+8 падбораў).

Ход гульні
У адрозненні ад папярэдняй сустрэчы з наймалодшай камандай чэмпіянату, гэтым разам Андрэй Ваўлеў даў адпачынак усім лідарам каманды і прывёз на гульню толькі 10 гульцоў. Пры такім раскладзе стартавая пяцёрка нашай каманды складалася з Сушчык, Лапо, Сцяпанавай, Венскай і Рыбалкі.

РДВАР скарыстаўся сітуацыяй і высілкамі Яны Захарэвіч змог арганізаваць міні-рывок (4-0), аднак, у адказ на гэта атрымаў 11 неўзаемных ачкоў гасцей.

Наступныя дзве дзесяціхвілінкі падначаленыя Вольгі Падабед змаглі выйграць, праўда, у іх атрымалася скараціць адставанне толькі на 4 ачкі. А ў чацвёртай чвэрці ўжо падначаленыя Ваўлева паказалі, што і ў адсутнасць лідараў здольныя здабываць упэўненыя перамогі - 61:42.

Кацярына Рыбалка адзначылася ў гэтай сустрэчы дабл-даблам з 17 ачкоў і 14 падбораў. А Анастасія Сушчык да 13 ачкоў дадала 8 рэзультатыўных перадач. 11 падбораў на ліку Яўгеніі Сцяпанавай.

Лічба
58 падбораў здзейсніла ў гэтай сустрэчы каманда Андрэя Ваўлева. Гэта на 20 больш, чым у суперніц.

Статыстыка матчу