Вынікі конкурсу «Міс «Цмокі-Мінск»



У гэты святочны вясновы дзень мы гатовы абвясціць вынікі конкурсу «Міс «Цмокі-Мінск». Цэлы тыдзень дзяўчыны і, як паказала практыка, дзяўчынкі дасылалі нам свае гісторыі пра тое, чаму яны заўзеюць за нашу каманду, суправаджаючы ліст сваім фота з любога матчу «Цмокаў».

Журы прачытала ўсе гісторыі дзяўчын і вызначылася з пераможцамі. Тытул «Міс «Цмокі-Мінск» і галоўны прыз – ювелірнае ўпрыгожанне ад нашага партнёра JStudio – адпраўляюцца да Адрыяны Патапавіч.

Miss

Другое месца і сертыфікат на выраб ювелірнага ўпрыгожвання атрымлівае Марыя Васільева.

Miss

Трэцяй стала Валерыя Голубева, якая таксама атрымае сертыфікат на выраб ювелірнага ўпрыгожвання ў JStudio.

Miss

Мы дзякуем усім удзельніцам конкурсу. Не засмучвайцеся, калі вы не сталі пераможцам, бо, не гледзячы на ўсе тытулы, кожная з вас прыгажуня!