Вырываем пераможныя ачкі



Самыя рэзультатыўныя:
Уладзіслаў Блізнюк - 18 ачкоў, 7 падбораў і 3 асісты
Раман Гесць - 17 ачкоў, 6 падбораў і 3 асісты
Аляксей Навойчык - 10 ачкоў, 3 падборы і 2 асісты

Першая палова сустрэчы прайшла пры поўным дамінаванні «Цмокі-Мінск». Не ратавала БДУІР нават з'яўленне на пляцоўцы Антона Вашкевіча. Мінчане дзеялі гэтак упэўнена, што 9 з 11 гульцоў, што выходзілі на пляцоўку ў стартавым адрэзку, адзначыліся набранымі ачкамі. 7 з з іх па разе былі дакладныя з-за дугі. «Цмокі» працягнулі дамінаваць і ў наступнай чвэрці, павялічыўшы перавагу сваёй каманды да 28 ачкоў.

Сітуацыя змянілася пасля 15-хвіліннага перапынку. БДУІР стаў накатваць і толькі паспяховыя кідкі з перыметра Уладзіслава Блізнюка не дазвалялі радыётэхнікам уцячы наперад з першых хвілін. У мінчан ніяк не атрымвалася спыніць Генадзя Захара, які прынёс сваёй камандзе 9 ачкоў за трэцюю чвэрць. І ўсё ж перавага «Цмокаў» перад апошнім адрэзкам выглядала камфортнай.

Апошні адрэзак пачаўся рыўком БДУІРа 10-0 і тайм-аўтам «Цмокаў». Пасля хвіліннай паўзы Аляксей Навойчык дакладна завяршыў атаку сваёй каманды, але на тэмп суперніка гэта не паўплывала. Радыётэхнікі працягнулі прэсінгаваць і скарацілі адставанне аж да «-4». Гуляць заставалася яшчэ хвіліну. Генадзь Захар за 19 секундаў да канца справакаваў памылку ў Рамана Гестя і быў дакладны з лініі штрафу – 69:71. Але тут жа атрымаў тэхнічны фол, які рэалізаваў Улад Блізнюк. А наступныя за гэтым 2 запар памылкі Міхаіла Вайды сталі фатальнымі для БДУІРа – 70:75.

Падапечныя Георгія Кандрусевіча нягледзячы на ўсю стомленасць пасля рэгуляркі NKL дацярпелі ў гэтай сустрэчы.

Статыстыка матча