Выязны матч з УНІКСам пераносіцца



Адразу ў некалькіх чальцоў нашай каманды пацвердзіўся дыягназ COVID-19. Сярод захварэлых Уладзімір Верамеенка і Расціслаў Вяргун. У шэрага іншых гульцоў тэст паказаў «папярэдне пазітыўны вынік». Уся каманда вымушана адправіцца на карантын. Цягам гэтага часу будуць праведзены дадатковыя тэсты.

У сувязі са складзенай эпідэміялагічнай сітуацыяй клуб звярнуўся ў Адзіную Лігу ВТБ і да УНІКСу з просьбай пра перанос матча. Пра новую дату мы паведамім дадаткова.