Вызначыўся ўладальнік новенькага Xiaomi Mi 9



Сёння ў спарткомплексе «Цмокі-Мінск» адбыўся розыгрыш рэкламнай гульні, арганізаванай «Цмокамі» супольна з фірмовай крамай Mi Store.

Нагадаем, што для таго, каб стаць удзельнікам гульні, трэба было набыць сезонны абанемент на хатнія матча «Цмокі-Мінск» і зарэгістравацца на нашым сайце. А 2 верасня вызначыўся пераможца гульні. Ім стаў Аляксандр Беразун!

Мы віншуем Аляксандра і запрашаем яго на заўтрашнюю прэзентацыю, дзе ў святочным становішчы ўручым падарунак.

Прэзентацыя пройдзе па адрасе: Уральская, 3а, спарткомплекс «Цмокі-Мінск» і пачнецца ў 19.00!