Хатняя вікторыя



Самыя рэзультатыўныя:
«Цмокі-Мінск»: Адэра Чыдам (22+10 падбораў), Вікторыя Гаспер (16+5 падбораў), Рэйчал Тэрыёт (10+10 асістаў)
«Ружамберок»: Нікола Дудашава (11+7 падбораў +7 асістаў), Тэадора Турудзіч (10+10 падбораў)

Першая палова сустрэчы славацкага «Ружомберока» і «Цмокі-Мінск» атрымалася вельмі няроўнай. У дэбюце чвэрці мінчанкі захапілі ініцыятыву і хутка адарваліся ў ліку на 10 ачкоў. Аднак, выпусціўшы з-пад увагі Ніколу Дудашаву, дазволілі суперніцам скараціць адставанне да 5 пунктаў да канца адрэзку. У «Цмокаў» былі яўныя праблемы з падборам, што дазваляла суперніцам набіраць ачкі «другога шанцу». Ды яшчэ і Вікторыя Гаспер атрымала трэцюю персанальную заўвагу. Такое становішча спраў не магло не адбіцца на ліку, і да вялікага перапынку перавага гаспадароў звялася да адной атакі – 33:31.

На старце другой паловы сустрэчы госці двойчы раўнялі лічбы на табло, але, на шчасце, далей гэтага справа не ішла: Вольга Яцкавец не рэалізавала штрафныя кідкі, а потым славачкі здзейснілі тры страты запар. Падапечныя Андрэя Ваўлева зрабілі рывок 11-1 і пайшлі на апошні перапынак з прыстойнымі «+10».

Гульцы «Ружамбероку»  занерваваліся, што прывяло да памылак: Тэадора Турудзіч страціла мяч пры перадачы, Шэрыз Уільямс памылілася пад кошам, а за 6 хвілін да канца у славачак было 5 камандных заўваг, што палегчыла жыццё нашай каманды.

64:53 і мінчанкіі здабываюць першую перамогу ў Кубку ФІБА. Адразу 2 гульца ў складзе нашай каманды адзначыліся дабд-даблам. У Адэры Чыдам 22 ачкі і 10 падбораў, у Рэйчал Тэрыёт 10 ачкоў і 10 рэзультатыўных перадач. Адзначым таксама Кацярыну Рыбалка, якая згуляла важную ролю ў ключавых момантах сустрэчы і запісала ў свой актыў 9 ачкоў і 4 падборы.

Наступную гульню дзяўчыны правядуць супраць турэцкага «Хатая» ўжо 6 лістапада на Falcon Club Арэне.

Статыстыка матчу