Яскравая перамога над «Аўтадорам»



Самыя рэзультатыўныя
«Цмокі-Мінск»: Алекс Гаўрылавіч (15+10 падбораў +2 асісты), Максім Салаш(18+8 падбораў +2 асісты)
«Аўтадор»: Айзэя Хікс (18+11 падбораў +4 асісты), Элджын Кук (19+4 падборы +1 асіст)

Cёння на пляцоўцы Falcon Club Арэны «Цмокі» сустракаліся з, мабыць, самай непрадказальнай камандай Лігі – «Аўтадорам». Саратаўцы не саромеюцца гуляць легіянерамі і так і здарылася ў гэты раз. У стартавай пяцёрцы мы не ўбачылі ніводнага расіяніна.

Першая палова сустрэчы пачалася вельмі хуткай і шчыльнай гульнёй. «Цмокі» злёгку адпусцілі суперніка з першых хвілін, але шыкоўны трохачковы Роба Лоўры вывеў гаспадароў наперад. Апроч таго, у Саратава па 2 фалы сабралі Умэ і Хікс, і змушаны былі адправіцца на лаўку. Бранка Міркавіч спакойна паклаў з перыметру, а затым знайшоў пад кошам Алекса Гаўрылавіча, і гаспадары пайшлі на перапынак з «+7».

А вось у наступным адрэзку зафалілася ўжо наша каманда і дазволіла гасцям скараціць адставанне з «-10» до «-3». 7 разоў Саратаў падышоў да лініі штрафу ў гэтай чвэрці, а няточным быў толькі аднойчы.

Трэцяя чвэрць пачалася безвыніковым адрэзкам: за 5 хвілін абедзве каманды набралі толькі па 4 пункты. Айзэя Хікс рэалізаваў штрафныя кідкі і за хвіліну да сканчэння чвэрці зраўняў лік. Віталь Лютыч паклаў з-за дугі, а Бранка Міркавіч уключыў неверагодную хуткасць, прайшоў усю пляцоўку і прынёс яшчэ +2. Адзначым і класную працу нашай абароны, якая не прапусціла ніводнага кідка ў свой кош – 61:56.

Напачатку апошняга адрэзку мінчане ўзнялі хуткасць. Алекс Гаўрылавіч двойчы быў дакладны з дугі, а Міркавіч і Пустагвар трапілі з перыметру. Рывок 8-0 і заканамерны тайм-аўт «Аўтадора». Але нават хвілінная паўза не збіла напор «Цмокаў», які падганялі заўзятары на трыбунах. Бранка Міркавіч яшчэ двойчы быў дакладны з-за дугі, Роберт Лоўры забіў у праходзе. Мінчане перакрылі «кісларод» суперніку пад шчытамі і здабылі ўпэўненую перамогу ў гэтай сустрэчы – 88:80!

Tsmoki

Галоўны трэнер «Аўтадора» Прэдраг Круніч:
«Віншую Мінск. Яны сёння гулялі лепш. Мы дрэнна кантралявалі нашы падборы, што было вельмі важна. Апроч таго, наша абарона была недастаткова моцная фізічна. І, вядома, каб перамагчы тут - трэба трапляць свае кідкі».

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
«Вялікі дзякуй заўзятарам за атмасферу, якую яны ствараюць на нашых матчах. Што да каманды, то хлопцы вялікія малайчыны! Яны вытрымалі складаны графік: 3 гульні за 7 дзён. Вялікая павага за гэта.

А далей рыхтуемся да наступнай гульні!»

Наступную гульню «Цмокі» правядуць на выездзе ў Краснадары, дзе сустрэнуцца з мясцовым «Лакаматывам».

«Цмокі-Мінск» - «Аўтадор» 88:80 (26-19, 18-22, 17-15, 27-24)
«Цмокі-Мінск»: Салаш (16+8 падбораў +2 асісты), Міркавіч (16+5 падбораў +4 асісты), Лоўры (12+1 падбор +3 асісты), Трасцінецкі (2+2 падборы+1 асіст), Пустагвар (6+1 падбор), Верамеенка (6+3 падборы +2асісты), Барнэт (11+3 падборы +7 асістаў), Лютыч В (4+3 асісты +2 падборы), Белянкоў (1 падбор), Гаўрылавіч (15+10 падбораў +2 асісты)