Яшчэ адна сотня рэзерву



Зб.Брэсцкай вобласці – «Цмокі-Мінск» 62:112 (23-30, 9-27, 21-31, 9-24)
Зб.Брэсцкай вобласці: Канстанцін Солышка (12+9 падбораў+3 перадачы), Дзмітрый Швед (11+5 падбораў)
«Цмокі-Мінск»: Цімафей Паралёў (20+2 падборы), Данііл Барысевіч (16+6 падбораў)

Рэзерв здабыў трэццю запар перамогу ў чэмпіянаце краіны. У трэцім туры рэгулярнага сезона мінчане былі мацней Брэста.

«Цмокі» не сустрэлі сур'ёзнага супраціву на паркеце спарткомплексу «Вікторыя». Толькі на старце сустрэчы гаспадары пасля дакладных далёкіх кідкоў Солышка і Федарчука ненадоўга захапілі лідарства. Але ўжо да канца першай чвэрці «Цмокі» вярнулі кантроль над гульнёй і вырваліся наперад.

Мінчане былі лепш на падборы (45 супраць 36), радзей гублялі мяч (17 супраць 34), часцей атакавалі кош суперніка (80 кідкоў з гульні супраць 59). У другім і чацвёртым адрэзках абарона мінчан дазволіла Брэсту набраць па 9 ачкоў. Заканамерная перамога «Цмокаў» і чарговыя 2 ачкі ў скарбонку.

Ужо праз тыдзень Георгія Кандрусевіча і яго хлопцаў чакае куды больш грознае выпрабаванне: у госці прыедзе «Гродна-93».

Статыстыка матча