Яшчэ адна вікторыя



Самыя рэзультатыўныя:
Уладзімір Крысевіч - 21 ачко, 8 падбораў і 3 асісты
Данііл Барысевіч - 15 ачкоў і 5 асістаў
Віталь Лебедзеў - 11 ачкоў і 6 падбораў

Падапечныя Георгія Кандрусевіча здабылі чарговую перамогу ў чэмпіянаце краіны. Гэтым разам рэзерв апынуўся значна мацнейшым за каманду РЦАП-СДзЮСШАР – 95:46.

У першай чвэрці ў самай малодшай каманды чэмпіянату атрымалася здзейсніць толькі 2 рэзультатыўныя кідкі: Цімафей Карпук і Данііл Макрыцкі па разу трапілі з-за дугі. Усе астатнія ачкі ў гэтай чвэрці набралі гульцы рэзерву. Наступныя два адрэзкі атрымаліся цікавейшымі. Юныя «рцапаўцы» змаглі дзе-нідзе супрацьстаяць «Цмокам» і пераадолець планку двухзначных лічбаў, але больш дасведчаныя і старэйшыя гульцы з рэзерву кантралявалі ўсё якое адбываецца на пляцоўцы. Галоўным скорарам у складзе нашай каманды стаў Уладзімір Крысевіч, які і з гульні пакідаў, і з лініі штрафу паказаў 87%, трапіўшы 7 з 8 кідкоў.

Апошняя чвэрць стала фармальнасцю: адыграць 41 ачко адставання за 10 хвілін не пад сілу нават сталым камандам. 95:46 і рэзерв падымаецца на 4 страчку турнірнай табліцы.

Статыстыка матчу