Яшчэ адно чэмпіёнства ў скарбонку



«Цмокі-Мінск» - «Барысфен» 92:53 (18-14, 19-11, 31-14, 24-14)
Самыя рэзультатыўныя:
«Цмокі-Мінск»: Максм Салаш (26+9 падбораў), Томс Лейманіс (19+4 асісты)
«Барысфен»: Дзюпры МакБрайер (14), Тэвін Камінгз (10)

Цяжка прыдумаць больш драматычны матч нацыянальнага першынства, чым сустрэча «Цмокаў» і «Рыцараў». Да фінальнай сустрэчы абодва супернікі падышлі з 2 перамогамі. А значыць менавіта ў вочным супрацьстаянні разыгрывалася золата.

Першая палова сустрэчы пачалася ў вельмі хуткім тэмпе. Гульцы рабіліся закладнікамі ўласнай хуткасці: страт і недакладных кідкоў было значна больш, чым паспяховых атак. І ўсё ж наша каманда была трошкі лепш. «Барысфен» толькі аднойчы за 20 хвілін вырваўся наперад, пасля штрафных Уладзіслава Мікульскага. Але дакладныя далёкія кідкі Андрэя Рагазенкі і Томса Лейманіса вярнулі ўсе на свае месцы. Гаспадары былі лепш пад кошам суперніка, часцей знаходзілі вольныя кідкі і менш гублялі мяч. Да вялікага перапынку «Цмокі» здолелі адарвацца на 12 ачкоў - 37:25.

Пасля 15-хвіліннай паўзы «Цмокі» працягнулі прэсінгаваць па ўсёй пляцоўцы і «рыцары» канчаткова «пасыпаліся». І хоць заўзятары Магілёва авацыямі сустракалі кожны дакладны мяч, адставанне іх каманды вырасла да «-29» перад апошняй чвэрцю.

«Цмокі» дамінавалі пад шчытамі, траплялі з перыметра, і проста не пакінулі шанцаў магілёўскай абароне. Высілкі падапечных Расціслава Вергуна выліліся ў выніковую перамогу, і чарговае чэмпіёнства для каманды - 92:53.

Максім Салаш стаў не толькі лепшым форвардам, але і MVP турніру.
Salash

Статыстыка матча:
Stats

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
«Перш за ўсё віншую ўвесь клуб. У гэтыя няпростыя часы мы працягваем рухацца ў правільным накірунку. Гледзячы на тых хлопцаў, якія ігралі на працягу турніру, мы бачым шмат маладых беларусаў. Гэта няпростая задача: дасягненне выніку і развіццё маладых баскетбалістаў. Але мы спрабуем з ёй справіцца.
Удзячны хлопцам, гэта іх перамога. Мне здаецца, што сёння месцамі мы паказвалі баскетбол падобны на сучасны, да якога імкнёмся. Зараз жа ўсе думкі пра Лігу Чэмпіёнаў. Будзем шукаць рэсурс усярэдзіне сябе, быць сфакусаванымі і змагацца за мару.
Віншую Вову з першым чэмпіёнствам. Думаю, ён заслужыў гэта званне як ніхто іншы. А маладым хлопцам…тое, што я казаў 3-4 гады таму ў рэзервовай камандзе: ты рухаешся і рана ці позна пачынаеш адказваць за гэты вынік. Мы бачым, нашы «прадукты» як Жэня, Андрэй падцягваюцца да касцяка каманды і адказваюць за выкананне задач, такіх як абарона чэмпіёнскага тытула.

Капітан каманды «Цмокі-Мінск» Уладзімір Верамеенка:
«Пакуль адчуванне крыху незразумелае, таму што змушаны сканчаць сезон у такім фармаце. Але ўвечары, думаю, што адчуем усё. Прыемна, вядома, ні разу не быў чэмпіёнам Беларусі і думаў, што не буду. Але вось здарылася.
Не магу сказаць, што было складана рыхтавацца і настраівацца да гульняў. Хутчэй, складана гуляць, таму што яны робяць гэта зусім па-іншаму. Многае, што адбываецца, ты не чакаеш. У гэтым плане цяжкавата, вядома. Але ў кожным разе гуляць лепш, чым трэнеравацца».

Гулец «Цмокі-Мінск» Бенджамін Дуду:
«Вельмі шумна было. Не здаралася апошнім часам гуляць, калі так шмат людзей хзаўзеюць супраць цябе. Але тое, што крычалі, я не чуў, быў сканцэнтраваны на гульні. Чэмпіёнства? Пакуль яшчэ не ўсвядоміў, што гэта».