Яшчэ адзін «рэзервіст» пераходзіць у аснову



Яўген Белянкоў правядзе наступны сезон у аснове.

Для Жэні гэта не першы паход у асноўны склад: гулец неаднаразова прыцягваўся ў каманду з 2014 году. У сакавіку мінулага сезону форварда зноў прыцягнулі ў галоўную каманду для дапамогі ў Адзінай Лізе ВТБ. У 10 гульнях ён адзначаўся ў сярэднім 4.8 ачкамі і 1.5 падборамі.

З рэзервовым складам Яўген Белянкоў стаў уладальнікам бронзавых медалёў нацыянальнага чэмпіянату. Статыстыка ў гэтым турніры: 18.1 ачкі, 6.3 падборы, 3.1 рэзультатыўная перадача.

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
Жэня ўжо меў досвед выступу за асноўную каманду раней. У мінулым сезоне ў некаторых гульнях ён прадэманстраваў, што ўжо ў стане зрабіць якасны ўклад у нашу гульню. Спадзяемся, што ён праявіць сябе ў ролі лідара ў матчах нацыянальнай каманды, і мы будзем мець моцнага агрэсіўнага гульца, накіраванага на атаку.