Яшчэ адзін навічок у аснове



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і абаронца Уладзіслаў Блізнюк працягнуць супрацу. 20-гадовы гулец зменіць рэзервовы склад на аснову.

Уладзіслаў Блізнюк праводзіць свой чацвёрты год у сістэме «Цмокі-Мінск». У 2016 гулец перайшоў у моладзевую каманду з БДЭУ. Мінулы сезон абаронца правёў у рэзервовым складзе, з якім стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату краіны. Апроч таго, Уладзіслаў прыцягваўся ў маладзёжку для ўдзелу ў Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лізе, дзе няраз трапляў у сімвалічную пяцёрку і станавіўся MVP турніру.

Статыстыка ў Чэмпіянаце Беларусі ў сезоне 2018/19: 11.4 ачкі, 2.3 падбора, 3.5 асіста. 

Адзначым, што гулец можа прыцягвацца ў рэзервовую каманду па ходу сезону для падтрымання гульнявой практыкі.