З Латвіі з перамогай



Летні перадсезонны турнір па баскетболе Wind Cup прайшоў з 6 па 8 верасня ў Латвіі. 6 удзельнікаў, сярод якіх і наша каманда, былі падзелены на 2 групы па 3. Удзельнікі, якія занялі першыя радкі ў сваіх групах, разыгрывалі золата турніру.

«Цмокі» пачалі з матча супраць румынскага CSU Sibiu і ўжо з першых хвілін на паркеце захапілі лідарства. Расціслаў Вяргун дазволіў суперніку крыху скараціць адставанне толькі ў 4 адрэзку, па традыцыі даўшы час маладым беларускім гульцам. Так, Уладзіслаў Блізнюк правёў на пляцоўцы амаль 10 хвілін, запісаўшы ў свой актыў 3 ачкі і 1 асіст.

Самымі рэзультатыўнымі ж сталі Максім Салаш - 16 ачкоў, 8 падбораў, 3 асісты і 4 перахопы, Аляксандрэ Гаўрылавіч – 16 ачкоў, 7 падбораў, 1 асіст і Дамінез Барнэт – 15 ачкоў, 2 падборы, 4 асісты і 3 перахопы.

У гэтай сустрэчы выйшаў на паркет і Джамар Абрамс. За 6 хвілін гульнявога часу ён адзначыўся 3 ачкамі і падборам.

CSU Sibau – Tsmoki-Minsk – 68:84 (18-26, 17-17, 12-27, 21-14)

Наступным супернікам мінчан сталі гаспадары турніру Ventspils. І зноў «Цмокі» упэўнена прайшліся па адным з клубных лідараў Латвіі. І калі ў першай палове сустрэчы латышы захоўвалі шанцы на перамогу, то ў трэцім ключавым адрэзку«Цмокі» разграмілі суперніка (26-11), тым самым забяспечыўшы сабе выніковы поспех.

Статыстычнымі лідарамі ў гэтай сустрэчы сталі Аляксандрэ Гаўрылавіч з дабл-даблам – 21 ачко, 11 падбораў і асіст, Максім Салаш – 14 ачкоў, 6 падбораў, 2 асісты і 4 перахопы і Бранка Міркавіч – 12 ачкоў, 2 падборы, 3 асісты і 2 перахопы.

Tsmoki-Minsk – Ventspils 74:61 (15-18,18-17, 26-11, 15-15)

У нядзелю «Цмокі» спрачаліся за золата турніру з літоўскім Pieno zvaigzdes, за які выступае наш былы гулец Лайміс Кіселіус.

Беларусы дазволілі суперніку ненадоўга захапіць лідарства, але ўжо да сярэдзіны першай чвэрці ўзялі кантроль надгульнёй. Мінчукі прадэманстравалі шырокі арсенал сваіх магчымасцяў у атацы з далёкай і кароткай дыстанцыі (адзін толькі Бранко Мірковіч 11 разоў кінуў з-за дугі з якіх 6 дасягнулі сваёй мэты), якасную працу пад шчытамі, падбіраючы практычна ўсё магчымае пасля няўдалых кідкоў суперніка, і высокі адсотак траплення штрафных (17 з 21, 81%).
З мінусаў – «Цмокі» сабралі прыстойную колькасць персанальных заўваг (30 супраць 23) і гублялі мяч ледзь не часцей за суперніка (13 супраць 15).

І ўсё ж аформіўшы двухзначную перавагу яшчэ ў сярэдзіне 2 чвэрці наша каманда не дазваляла суперніку моцна наблізіцца да сябе ў ліку і вязе дамоў золата турніру.

Найвялікай колькасцю набраных пунктаў у гэтай сустрэчы адзначыліся Бранка Міркавіч – 24 ачкі, 2 падборы, 6 асістаў, 1 перахоп, Максім Салаш – 14 ачкоў, 3 падборы, 2 перахопы, Аляксандрэ Гаўрылавіч – 13 ачкоў і 9 падбораў, АляксандрПустагвар – 10 ачкоў, 5 падбораў і 2 асісты.

Асобна адзначым Яўгена Белянкова, які хоць і не згадваўся раней, але, без сумневу, што раз рабіўся ключавым гульцом нашай каманды.

Pieno zvaigzdes – Tsmoki-Minsk 66:87 (16-18, 15-26, 16-21, 19-22)

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
Гэтым турнірам мы сканчаем афіцыйную падрыхтоўку да сезона. Рады, што ў нас атрымалася стаць мацнешымі ў даволі статусным складзе ўдзельнікаў. З большага, мы вызначыліся з тымі, на каго ляжа асноўная нагрузка напачатку сезона. У той жа час кожны з хлопцаў трапіў у «баявы склад» і меў магчымасць атрымаць гульнявы час і праявіць сябе.

Што да Джамара, то віншую яго з вяртаннем. Вядома, ён яшчэ далёкі ад сваёй аптымальнай формы і запатрабуецца нейкічас, каб ён псіхалагічна аднавіўся. Але тое, што ён ужо ёсць усяляе аптымізм.