З пяццю перамогамі Беларусь у кваліфікацыі



Албанія – Беларусь 72:93 (24-25, 15-19, 16-26, 17-23)
Самыя рэзультатыўныя:
Зб.Албанія: Цэліс Тафлай (16+5 падбораў), Эндрыт Хусенаголі (10+10 падбораў +4 перадачы)
Зб.Беларусь: Яўген Белянкоў (26+5 падбораў), Уладзіслаў Блізнюк (14+7 перадач)

Зборная Беларусі ў апошнім туры прэкваліфікацыі здабыла ўпэўненую перамогу над зборнай Албані.

Першая палова сустрэчы прайшла ў шчыльным змаганні. На старце беларусы ненадоўга вырваліся наперад, але 3 дакладныя кідкі суперніка з перыметра вярнулі інтрыгу ў гульню. Толькі на апошніх хвілінах «энд уан» Яўгенія Белянкова і кідковы фол на Уладзіславе Блізнюку дазволілі адарвацца на 2 атакі наперад.

Другая дваццаціхвілінка прайшла па іншым сцэнары: 4 кідкі з перыметра і паспяховая абарона дазволілі нашай камандзе мець у актыве «+15» перад апошняй чвэрцю.

26-е ачко Яўгена Белянкова, які правёў ледзь не лепшую гульню за зборную, дала магчымасць камандзе Расціслава Вергуна расслабіцца. Беларусь вяла і кантралявала канцоўку сустрэчы.

Такім чынам, беларусы здабылі 5-ую перамогу ў прэкваліфікацыі з 6 магчымых і выйшлі ў наступны раўнд адбору да Чэмпіянату Міра-2023.

Статыстыка матча

Фота: БФБ