З выдатным настроем з Сыктыўкара



Cамые рэзультатыўныя:
Адэра Чыдом - 19 ачкоў і 13 падбораў
Вікторыя Гаспер - 13 ачкоў і 8 падбораў
Ленка Бартакова - 13 ачкоў, 2 падборы і 10 асістаў

У першым матчы чвэрцьфіналу ЕЖБЛ «Цмокі-Мінск» абыгрываюць «Ніку» - 75:69 (26-16, 16-25, 21-10, 12-18).

Сустрэча ў Сыктыўкары атрымалася няпростай. Зладжаная праца нашай абароны на пачатку не дазваляла «Ніцы» набіраць ачкі з гульні. Мінчанкі былі паспяховей і з перыметру, дзе «раскідаліся» Рэйчал Тэрыёт і Ксенія Вабішчэвіч, і ў трохсекунднай зоне, дзе гаспадыні не маглі справіцца з Адэрай Чыдом. Амерыканка набрала 12 ачкоў за 10 хвілін і дапамагла сваёй камандзе адарвацца на 10 пунктаў.

У другой дзесяціхвілінцы гаспадыні працягнулі прайграваць у «фарбе», але прадэманстравалі свой снайперскі патэнцыял. Юлія Палуянава была дакладная з перыметра тройчы, 2 разы трапіла Таццяна Бурык і яшчэ раз – Наталля Дашкевіч. Усё гэта дазволіла Сыктыўкару скараціць адставанне да 1 атакі – 41:42.

Пасля вялікага перапынку «Ніка», увогуле, упершыню ў гэтай сустрэчы выйшла наперад, але «Цмокі» справакавалі некалькі страт у гаспадынь і паспяхова рэалізавалі свае магчымасці. Да апошняга адрэзу Мінск ізноў вярнуў лідарства, прытым з двухзначнай перавагай – 51:63.

Адзначым, што гаспадыні паспрабавалі кінуцца ў пагоню ў апошнія 10 хвілін, але іх хапіла толькі на тое, каб скараціць адставанне да 6 ачкоў. Адразу 2 гульца ў складзе «Цмокі-Мінск» скончылі матч з дабл-даблам: Адэра Чыдом і Ленка Бартакова.

Зваротная сустрэча пройдзе 12 лютага ў спарткомплексе «Цмокі-Мінск». Уваход на матч, які пачнецца ў 17.30, вольны!

Статыстыка матчу