За крок ад чэмпіёнства



Самыя рэзультатыўныя
«Цмокі-Мінск»: Вікторыя Гаспер (26+6 падбораў), Даніэль МакКрэй (14+6 падбораў), Ксенія Вабішчэвіч (11+3 падборы), Рэйчал Тэрыёт (11+4 падборы +7 асістаў).
«Алімпія»: Наталля Дашкевіч (13+6 падбораў), Надзея Надзежка (11), Валянціна Мышапуд (11).

Сцэнар другога матчу фінальнай серыі жаночага чэмпіянату не моцна адрозніваўся ад таго, што мы бачылі ўчора. Мінчанкі, завалодаўшы ініцыятывай, зрабілі рывок 9-0. «Алімпія», высілкамі Наталлі Дашкевіч, Вольгі Капыловай і Надзеі Надзежкі скараціла адставанне да аднаго кідка і, здаецца, выдаткавалі на гэта зашмат сіл. Вікторыя Гаспер проста разнесла абарону Гродна, набраўшы 12 ачкоў за чвэрць і дазволіўшы нашай камандзе ізноў выйсці наперад.

«Цмокі» выйгралі і наступныя два адрэзкі, а Андрэй Ваўлеў ізноў стаў загульваць моладзь. Гэтак жа паступіў і Дзмітрый Кузьмін, пасадзіўшы на лаўку лідараў сваёй каманды. Мінчанкі выйгралі і апошнюю чвэрць, аформіўшы чарговы разгром гасцей – 93:53, а 11 з 12 гульцоў нашай каманды адзначыліся набранымі ачкамі.

Статыстыка матча