Цмокі-2 былі ў кроку ад сенсацыі



Самыя рэзультатыўныя:
«Цмокі-Мінск» (р): Уладзіслаў Блізнюк (21), Яўген Белянкоў (18), Максім Лютыч (16+13 падбораў).
«Цмокі-Мінск»-2: Вадзім Стубеда (18+8 падбораў), Аляксей Навойчык (17).

Ход гульні
Для рэзерву гэта сустрэча другая за два дні: учора падначаленыя Дзмітрыя Калтунова правялі цяжкі матч з «Барысфенам». Гэта адбілася на гульні намінальных гаспадароў, якія раз-пораз дазвалялі моладзі вырывацца наперад. На трэцяй хвіліне другой чвэрці перавага «Цмокі»-2 павялічылася да сямі ачкоў, на што трэнерскі штаб рэзерву змушаны быў адрэагаваць тайм-аўтам. Спрацавала. Уладзіслаў Блізнюк разарваў абарону суперніка, набіраючы ачкі з гульні і, змушаючы супернікаў фаліць на сабе. Дзевяць ачкоў абаронцы дазволілі ўжо рэзерву аповесці ў гэтай сустрэчы.

У другой палове падначаленыя Дзмітрыя Калтунова працягнулі нарошчваць перавагу, давядучы яе да «+16». Здавалася, што гульня зноў пойдзе па тыповым для гэтых каманд сцэнары. Але не ўсе на пляцоўцы былі з гэтым згодны. «Цмокі»-2 арганізавалі рывок 8-0, а потым планамерна скарачалі адставанне. Менш чым за тры хвіліны да канца лік на табло быў 82:81 на карысць рэзерву. Лэй-ап Уладзіслава Блізнюка ўмацаваў пазіцыі старэйшай каманды, а пасля прамаху Аляксея Навойчыка за 14 секундаў да канца сустрэчы стала зразумела, што мы не ўбачым яшчэ адзін авертайм у выкананні маладзёжкі.

Лічба
Рэзерв паказаў 95% рэзультатыўнасць штрафных кідкоў. У «Цмокі»-2 лічба сціплей – усяго 55%.

Статыстыка матчу