Заўтра прымаем УНІКС



УНІКС – баскетбольны клуб з Казані, з якім «Цмокі» сустрэнуцца ўжо заўтра. Гэта другая гульня ў рамках бягучага розыгрышу Адзінай Лігі ВТБ. У снежаньскай сустрэчы мацнейшымі апынуліся казанцы.

Адзіная Ліга ВТБ. Не змаглі зачапіць УНІКС

З моманту першай сустрэчы УНІКС паспеў расстацца Морысам Ндурам, а ў каманду вярнуўся форвард Рэймар Морган.



Студзень казанцы пачалі ў добрым настроі, здабыўшы перамогі над «Енісеем», «Астаной» і «Калевам». Праўда, гульня з эстонцамі была крайне няпростай і яе вынік вырашыўся на апошніх секундах. А вось у матчы з «Ніжнім Ноўгарадам» поспех быў на баку чорна-белых (91:85). Такім чынам, УНІКС з трыма паразамі ідзе на трэцім месцы ў турнірнай табліцы Адзінай Лігі ВТБ.

У Еўракубку справы ў каманды ідуць добра: казанцы саступілі толькі лідару групы – «МораБанку» з Андоры. А ў аўторак пазбавілі шанцаў на плэй-оф піцерскі «Зеніт» - 82:67.У УНІКСу вызначыліся Эрык Маккалум (19) і Джамар Сміт (15). Гэтыя гульцы з'яўляюцца лідарамі каманды і ў бягучым розыгрышы Лігі ВТБ.

stats

У «Цмокаў» па-ранейшаму аднаўляецца пасля пашкоджання Аляксандр Семянюк. Гэта значыць, што на паркеце цэнтравога мы не ўбачым. З-за невялікага пашкоджання адкладваецца і вяртанне Яўгена Белянкова.

Матч «Цмокі» - УНІКС пройдзе заўтра ў 15.00 на Falcon Club Арэне. Квіткі шукайце на сайце ticketpro.by. Прамая трансляцыя будзе на сайце Лігі.