Завяршылі кубкавы сезон яркім матчам



Самыя рэзультатыўныя:
«Цмокі-Мінск»: Максім Салаш (23+9 падбораў), Роберт Лоўры (19+18 асістаў), Алекс Гаўрылавіч (17 +11 падбораў)
«Бакен Бэарз»: Дарка Юкіч (20+4 падборы), Німрад Хіліярд (16+6 асістаў)

«Цмокі-Мінск» і «Бакен Бэарз» падышлі да матча з прынцыпова розным настроем. І калі мінчанам трэба было не проста перамагчы, а яшчэ і адыграць адставанне ў 13 пунктаў, то датчанам адпаведна можна было нават прайграць. Магчыма, менавіта гэта думка злёгку скоўвала гульню нашай каманды, якая на першых хвілінах стала адставаць. І пакуль мінчане больш змагаліся самі з сабой, госці пакідалі з перыметра: 4 з 5 далёкіх кідкоў «мядзведзяў» у стартавыя 10 хвілін ляглі ў кош.

Расціславу Вергуну тэрмінова трэба было нешта прыдумаць, асабліва калі мінчане прапусцілі спурт супернікаў 9-0. Такой «выдумкай» стала з'яўленне на пляцоўцы Яўгена Белянкова, які прынёс першыя ачкі сваёй камандзе ў другой дзесяціхвілінцы. А потым ужо датчане не зупынілі нападзенне «Цмокаў» і выпусцілі рывок 7-0.

Трэцяя чвэрць пачалася серыяй недакладных атак «мядзведзяў», чым скарысталіся гаспадары, зраўняўшы лік. Але ў камандзе з Даніі адразу 8 замежнікаў, кожны з якіх можа быць небяспечны з перыметру. Менавіта гэта і здарылася на апошняй хвіліне: Крыс Артыс перахапіў мяч і павялічыў гандыкап сваёй каманды да 5 ачкоў.

Апошні адрэзак мінчане гулялі на характары. І хочацца адзначыць, ён у нашай каманды ёсць. Галоўным «лакаматывам» гэтага характару быў амерыканец Роб Лоўры, які аддаў у гэтай гульні 18! рэзультатыўных перадач. «Цмокі» адыгралі 10-ачковае адставанне і практычна зраўнялі лік. Але перабор камандных заўваг не дазволіў парадаваць заўзятараў вініковай перамогай – 87:93.

Нажаль, далей ідзе датская каманда, а мы рыхтуемся да матчу з «ПАРМАЙ». Гульня пройдзе 15 сакавіка на Falcon Club Арэне  і пачнецца нязвыкла позна – у 19.00. Але, спадзяёмся, што гэта не спыніць заўзятараў.

«Цмокі-Мінск» «Бакен Бэарз» 87:93 (21-27, 26-24, 17-18, 23-24)
«Цмокі-Мінск»: Салаш (23+9 падбораў), Міркавіч (2), Лоўры (19+18 асістаў), Трасцінецкі (6), Пустагвар (0), Белянкоў (7+2 падборы), Барнэт (4 падборы), Лютыч В (10), Стаброўскі (1), Верамеенка (2+3 падборы), Гаўрылавіч (17+11 падбораў)