Жаночая зборная Беларусі даказала скептыкам, што параза ад польскай каманды пару дзён таму была не большае, чым выпадковасць.
У параўнанні з першай сустрэчай нашы дзяўчыны сталі хутчэй, не дазволіўшы суперніцам перабягаць. Полькі, у якіх у сераду залётала практычна ўсё з перыметра, спрабавалі прарабіць такі «фокус» яшчэ раз. Але, па-першае, падводзіла дакладнасць, па-другое, беларускі былі да гэтага гатовы і не пакідалі гульцоў на перыметры адных.
Завалодаўшы значнай перавагай ужо пасля першай дзесяціхвілінкі, нашы дзяўчыны не аддалі ніводнага адрэзка, а ў чацвёртай увогуле дазволілі суперніцам набраць толькі 8 балаў. Капітан Кацярына Cныціна прынесла сваёй камандзе 14 ачкоў, стаў самым рэзультатыўным гульцом. Пры гэтым, да канца сустрэчы трэнерскі штаб зборнай Беларусі задзейнічаў усіх 12 гульцоў, 11 з якіх адзначыліся набранымі ачкамі.
Такім чынам, беларускі адабраліся на чэмпіянат Еўропы-2021 з першага месца! Апроч таго, на летні турнір адабраліся Бельгія, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Сербія, Славенія, Швецыя. Францыя і Іспанія (гаспадыні турніру).