Зборная Беларусі граміць Кіпр



Самыя рэзультатыўныя:
Зб.Кіпра: Раберта Мантавані (8+8 падбораў)
Зб.Беларусі: Андрэй Стаброўскі (19+3 падборы +3 асісты), Віталь Лютыч (17+11 падбораў), Максім Салаш (13 +4 падборы +3 асісты)

Першая гульня Расціслава Вергуна ў якасці трэнера нацыянальнай каманды не падарыла інтрыгу аматарам баскетболу. Якасная абарона ў выкананні яго падапечных дазволіла зборнай Кіпру набраць толькі 41 ачко.

Пры гэтым снайперскія здольнасці беларускіх гульцоў прывялі да 56-очковай перавагі гасцей. Чырвона-зялёныя трапілі 15 трохачковых. Асабліва адрозніўся Андрэй Стаброўскі, які, паводле пратаколу, трапіў 6 з 6 з перыметра.

З 12 гульцоў, што выходзілі сёння на пляцоўку толькі Раман Рубінштэйн не адзначыўся набранымі ачкамі, але запісаў у свой актыў 5 падбораў і 7 асістаў.

Belarus

Віншуем каманду і трэнерскі штаб з яркай перамогай і запрашаем усіх падтрымаць хлопцаў 24 лютага ў 19.00 у Палацы Спорту. Квіткі ў продажы!