Зборные Беларусі даведаліся супернікаў



Паводле правілаў спаборніцтваў па баскетболе 3х3 Міжнароднай федэрацыі, размеркаванне камандаў па групах ажыццяўляецца не шляхам жараб'ёўкі, а на падставе рэйтынгу, падлічанага аўтаматычна.

Жаночая каманда трапіла ў групу А разам з Расіяй (3), Італіяй (15) і Сербіяй (33). Нашы дзяўчыны займаюць 14 месца ў сусветным рэйтынгу.

Мужчыны будуць выступаць у групе C разам са Славеніяй (3), Літвой (11) і Эстоніяй (17). Беларусы размясціліся на 22 месцы.
group

Нагадаем, што адразу некалькі баскетбалістаў і баскетбалістак «Цмокі-Мінск» з'яўляюцца кандыдатамі ў нацыянальныя зборныя. Выніковыя склады будуць вызначаны бліжэй да старту турніру.