Чакаем «Зеніт»



«Зеніт» - баскетбольны клуб з культурнай сталіцы Расіі, заснаваны летам 2014 як дэпартамент у структуры аднайменнага футбольнага клубу. Аснову каманды і трэнерскага штаба склалі гульцы і трэнеры, якія да гэтага гулялі за «Трыўмф». Апроч таго, «Зеніту» ад падмаскоўнага клуба перайшлі правы на ўдзел у Адзінай Лізе ВТБ і Еўракубку.

stats

Нягледзячы на летнюю перабудову, сезон 2018/19 пачаўся паразамі ад «Лока» і «Астаны». Не «ўключыўся» у гульню і самы шумны трансфер сезону - амерыканец Брэндан Джэнінгс. Гулец атрымліваў недарэчныя пашкоджанні і вёў актыўнае жыццё ў сацсетках. Як вынік - былая зорка НБА пакінуў «Зеніт» пасля 10 матчаў.

Пасля снежаньскіх параз ад УНІКСу і «Аўтадору», кіраўніцтва клуба адправіла ў адстаўку і галоўнага трэнера Васіля Карасёва. На яго месца прыйшоў іспанскі настаўнік Жаан Плаза, які да гэтага кіраваў «Хавентудам», «Рэалам», «Севільяй», «Жальгірысам» і «Унікахай».

Дарэчы, даўнія прыхільнікі баскетболу могуць успомніць сезон 2012/13, калі іспанец прыязджаў у Мінск з літоўскім «Жальгірысам». Тады мацнейшымі апынуліся гаспадары пляцоўкі – 86:82, а лепшым у складзе «Цмокаў» стаў Аляксандр Кудраўцаў.

Цяпер «Зеніт» ідзе на пятым месцы ў турнірнай табліцы Адзінай Лігі ВТБ, перайграўшы запар лідараў турніру – ЦСКА і «Хімкі».

 

А вось у Еўракубку пасля паразы ад УНІКСу піцерцы не трапілі ў плэй-оф. Ускладняюць сітуацыю пашкоджанні Сяргея Карасёва і Уладзіслава Трушкіна, якія не дапамогуць камандзе бліжэйшым часам.

Статыстычнымі лідарамі каманды з'яўляюцца Джален Рэйнальдс і Шон Арманд. Небяспеку ўяўляе і расійскі абаронца Яўген Воранаў (12.2 ачка, 2.3 падбору, 2.0 перадачы).

stats

У «Цмокаў» працягвае сваё аднаўленне Аляксандр Семянюк. Магчыма і з'яўленне на пляцоўцы Абрамса і Міхаілавіча, а таксама Яўгена Белянкова, які паспеў пагуляць пасля пашкоджанні за рэзерв.

Матч «Цмокі» - «Зеніт» пачнецца заўтра ў 15.00 на Falcon Club Арэне. Квіткі на ticketpro.by, прамая трансляцыя на сайце Лігі.