Жаночую каманду не спыніць



Самыя рэзультатыўныя:
Адэра Чыдом – 17 ачкоў, 5 падбораў і 2 асісты
Ірына Венская – 13 ачкоў, 5 падбораў, 5 асістаў
Аляксандра Шаўчэнка – 13 ачкоў, 3 падборы, 2 асісты

«Цмокі-Мінск» грамяць чарговую беларускую каманду. Гэтым разам не выстаяла «Вікторыя» - 52:81.

Падапечныя Андрэя Ваўлева ўжо ў першай чвэрці забяспечылі сабе прыстойны гандыкап. Дзяўчыны адпрацавалі ў абароне і дазволілі суперніцам набраць толькі 8 пунктаў, тады як самі адзначыліся 21.

Трэнерскі штаб мінчанак скарыстаў актыўную ратацыю гульцоў, так што кожная з дзяўчын адзначылася карыснымі дзеяннямі на пляцоўцы ўжо ў першай палове сустрэчы.

«Цмокі» дамінавалі пад шчытамі і былі лепшымі ў рэалізацыі кідкоў з гульні. А ўсе пытанні, калі яны ў некага і былі, знялі яшчэ ў трэцяй чвэрці, давядучы сваю перавагу до «+25».

Дзяўчыны зменшылі тэмп, але працягвалі кантраляваць тое, што адбываецца на пляцоўцы і ў апошнія 10 хвілін. Яны давялі гульню да сваёй лагічнай перамогі.

Статыстыка матча