Жаночая каманда працягвае перамагаць



Нашы дзяўчаты адправіліся ў Астраву, дзе праходзіць трэці этап Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі. Адсутнасць Ленкі Бартаковай, якая змняніла клубную прапіску не адбілася на выніковасці нашай каманды і яны атрымалі чарговую ўпэўненую перамогу.

Самыя рэзультатыўныя
«Цмокі-Мінск»: Даніэла Макрэй (15), Ганна Лапо (10).
«Астана Тайгерс»: Тамара Ягадкіна (10), Ганна Вінакурава (10).
 
Ход гульні
«Цмокі» захапілі лідарства з першых хвілін сустрэчы, а да вялікага перапынку давялі сваю перавагу да 15 ачкоў. Пры гэтым падапечныя Вавлева паказваліся агрэсіўную абарону, дазволіўшы суперніцам набраць толькі 23 ачкі за 2 чвэрці.
У другой палове сустрэчы мінчанкі замарудзілі тэмп, але працягвалі кантраляваць ход сустрэчы, не дазволіўшы Астане выйграць ні ў адной дзесяціхвілінцы – 68:49.

Лічба
18 – менавіта столькі ачкоў набрала наша каманда пасля страт Астаны. Гэта ў 6 разоў больш, чым у суперніц.

Статыстыка матчу