Жаночы чэмпіянат Беларусі. У «Цмокаў» дзясятая перамога ў рэгулярцы



Андрэй Ваўлеў даў адпачынак Даніэле Маккрэй, Ленцы Бартаковой, Ксеніі Вабішчэвіч і Але Мураўскай пасля матчу ў нядзелю з «Гарызонтам-2». Іх месцы занялі Вікторыя Гаспер і Яўгенія Сцяпанава, а таксама супраць каманды РДВАР згуляла пераважна наша моладзь.

Стартавая пяцёрка «Цмокаў»: Шаўчэнка, Тэрыёт, Сцяпанава, Гаспер, Рыбалка.

Стартавая пяцёрка РДВАР: Седач, Анішчанка, Кастюкавец, Захарэвіч, Кушнер.

Вікторыя Гаспер пачала актыўнічаць ужо з першых хвілін. Ёй паспяхова асіставалі Рэйчал Тэрыёт і Аляксандра Шаўчэнка. А пасля трохачковага ад Тэрыёт нашы дзяўчыны зрабілі рывок 7-0. РДВАР не прыдумаў нічога іншага, як фаліць – інакш ад розніцы ў ліку, якую могуць стварыць «Цмокі», падапечныя Падабед не маглі адкруціцца. Сцяжок на сакратарскім сталку для прадстаўніц вучылішча алімпійскага рэзерву з'явіўся ўжо праз тры хвіліны. А далей у чвэрці нашы баскетбалісткі працягвалі лавіць суперніц на персанальных заўвагах, якія выліваліся ў бонусныя ачкі са штрафной лініі. Яўгенія Сцяпанава выняла з гэтага максімальную выгаду для «агнядышных», аформіўшы са штрафу хуткія 4 ачкі. Да таго ж Аляксандра Шаўчэнка і Вікторыя Гаспер склалі добры дуэт для ціску ў «фарбе» на Яну Захарэвіч, якая не спраўлялася з абаронай паста супраць двух вялікіх. 

Паліна Кастюкавец пад канец чвэрці адзначылася першымі ачкамі за каманду ў гэтым матчы, а таксама першымі ачкамі РДВАР у гэтай гульні. Анастасія Сушчык выйшла з лаўкі запасных і адразу ж пачала раздаваць рэзультатыўныя перадачы, а сама знаходзілася ў цені забіваючых форвардаў. За некалькі секундаў да фінальнай сірэны наш плэймэйкер паспела адказаць дакладным кідком з-за дугі.

Безумоўна, трэба адзначыць, што «Цмокі» трымаліся на працягу ўсяго гульнявога адрэзка без персанальных заўваг. На жаль, за хвіліну да перапынку Карына Балдуева ўсё ж такі сфаліла на Уладзіславе Кушнер, якая пасля забіла два ачкі. А Захарэвіч змагла аформіць дзейсныя балы толькі з лініі штрафных. 

Кастюкавец і Захарэвіч скаапераваліся ў другой чвэрці. Цэнтравая вучылішча алімпійскага рэзерву – Яна Захарэвіч – стала самым дзейсным гульцом з дапамогай свайго капітана. Захарэвіч адрознілася не толькі сваімі атакоўнымі дзеяннямі, яна стварала зачын яшчэ ў абароне, перахапляючы лёгкія мячы для хуткага нападуі. Першыя хвіліны другой чвэрці не былі сверхрэзультатыўнымі для «Цмокаў». РДВАР працягнуў фаліць на кідку, дазваляючы «агнядышным» утрымваць розніцу ў ліку пры менш якаснай гульні ў пазіцыйным нападзе. Да сярэдзіны чвэрці Кушнер і Рукша раскідаліся з трохачковай лініі – адрыў ад нашай каманды стаў паступова скарачацца. А трэнер РДВАР узяў тайм-аўт, каб прадумаць далейшыя дзеянні свайго калектыву. Андрэй Ваўлеў адказаў неадкладна: Тэрыёт і Гаспер замянілі Сушчык і Карчэўскую.

Каманда пачала дзеяць больш узгоднена, але РДВАР працягваў бегчы, не зважаючы на свае недакладныя кідкі. Зрэшты, асноўнай праблемай і былі гэтыя нерэалізаваныя атакі, нават персанальныя заўвагі і колькасць страт не майстравалі сцяну паміж нашай камандай і камандай алімпійскага рэзерву. Трэба прызнаць, што ў першай палове другой чвэрці «Цмокі» не вельмі эфектыўна скарысталіся магчымасцю стварыць розніцу ў ліку зусім ужо катастрафічную. Тэрэёт і Гаспер, якія выйшлі на пляцоўку, зменшылі запал суперніц. А ўзяты тайм-аўт на апошняй хвіліне з боку РДВАР наадварот дапамог больш Андрэю Ваўлеву патлумачыць сваёй камандзе, што трэба зрабіць у канцоўцы другой чвэрці. У выніку Тэрыёт зрабіла скідку на дугу, адкуль Гаспер паклала дакладную «троху».

Другая палова матчу пачалася са страляніны паміж абедзвюма камандамі – дарэчы, недакладнай і для нас, і для РДВАР. Кацярына Карчэўская зноў пачала феерыць у сваім любым гульнявым адрэзку – дакладная «троха», а потам яшчэ і штрафныя кідкі. Да яе актыўна далучыліся іншыя вялікія «Цмокаў»  – Гаспер і Шаўчэнка. Пасля двуххвілінных страт мяча РДВАР узяў тайм-аўт, які дапамог хіба што адпачыць лідарам каманды. Гаспадары матча скарысталі актыўную ратацыю, якая ўплывала на хуткасць у матчы і якасць узаемадзеяння паміж пяцёркай на пляцоўцы. Але ў агульным выніку гэта ніяк не ўплывала на Вікторыю Гаспер, якая працягвала рэалізаваць простыя ачкі з-пад коша. Трэцяя чвэрць завяршылася поўным дамінаваннем «агнядышных», хоць пачатак адрэзка атрымаўся не рэзультатыўным.

Апошняя чвэрць пачалася з расстрэлу рдвараўскага коша з перыметра, але Сушчык і Рыбалка гэтак і не змаглі забіць. Кацярына Рыбалка праявіла сябе ў гэтай сустрэчы больш як асістэнт, здольны гуляць на вынік каманды, чым індывідуальны выканавец. Пасля паўтары хвіліны са старту фінальнага адрэзка матча Карына Балдуева зрабіла розніцу ў ліку «+40» на карысць «Цмокаў». А крыху пазней аформіла першыя ачкі ў гульні і Рыбалка. Кацярына набрала за апошнюю чвэрць 11 балаў, а разам з падборамі зрабіла яшчэ адзін дабл-дабл у гэтым сезоне. З «агнядышнымі» працягнула змагацца толькі Паліна Кастюкавец і Яна Захарэвіч. Першая спрабавала набраць ачкі, каб скараціць перавагу, а другая гаспадарыла на шчытах. Вялікую частку чвэрці падапечным Андрэя Ваўлева атрымалася бараніцца – РДВАР на пачатку забіў пяць ачкоў і толькі ў канцоўцы Хрыстафорава рэалізавала адкрыты кідок з-за дугі, а таксама адзначылася двума ачкамі пад сірэну. Адзначым, што ў гэтым матчы ўсе нашы баскетбалісткі набралі дзейсныя балы.

Top performers

«Цмокі» – Рэйчал Тэрыёт (8 ачкоў, 5 падбораў, 7 перадач, 3 перахопы);

РДВАР – Яна Захарэвіч (9 ачкоў, 7 падбораў, 1 перадача, 2 перахопы).

«Цмокі-Мінск» – РДВАР – 90:37 (24:5, 17:14, 22:8, 27:10)

Наступная гульня.У гэты чацвер у 17:30 гуляем з «Гарызонтам»  у ск Гарызонт (вул. Стадыённая 3).