Зісіс Сарыкопулас пакінуў «Цмокі-Мінск»



Зісіс Сарыкопулас пакідае «Цмокі-Мінск».

Грэчаскі цэнтравы ўзмацніў каманду ў сезоне 2018/19. За гэты час ён згуляў у 26 матчах Адзінай Лігі ВТБ (10.1 ачко, 6.7 падбору, 1.2 перадача) і 6 матчах Кубка ФІБА Еўропа (7.5 ачкоў, 5.8 падбору, 0.7 асіста). Разам з нашай камандай Зісіс заваяваў Кубак Беларусі і золата нацыянальнага першынства.

Мы дзякуем Зісісу за сезон і жадаем яму далейшых прафесійных поспехаў.