Змены ў календары



Адзіная Ліга ВТБ прыняла рашэнне па матчу з «УНІКСАМ», які не адбыўся ў кастрычніку. Выязная гульня з казанскай камандай пройдзе 20 снежня ў 19.00. У звязку з гэтым з 20 на 23 снежня перанесена гульня з «Лакаматывам». Стартавае ўкідванне адбудзецца ў 19.30.

Таксама адбыліся змены ў хатнім матчы з «Пармай». Гульня пройдзе на Falcon Club Арэне замест запланаванай раней Мінск-Арэны.