Змены ў рэзерве і моладзевай камандзе



У трэнерскіх штабах рэзервовай і моладзевай камандаў «Цмокі-Мінск» адбыліся змены. Разам з Георгіем Кандрусевічам у рэзерве будуць працаваць Аляксандр Падзерачоў і Аляксей Пынцікаў. Дзмітрый Калтуноў узначаліць моладзевую каманду. Дапамагаць яму будзе Аляксей Лашкевіч.

Старшыня клубу Юры Іванавіч Шакола:
«У складзе трэнерскіх камандаў адбылася ратацыя, абумоўленая рознымі задачамі для рэзерву і маладзёжкі. Такі крок патрэбен для аптымізацыі нагрузкі трэнераў, улічваючы, што мы развіваемся ў розных накірунках: моладзевыя зборныя, баскетбол 3х3. Мы разумеем, што недзе нам варта дадаць спецыяльных навыкаў. Недзе трэба прывязаць трэнера да Мінска, каб ён не быў у раз'ездах. Вынікам усяго і сталі такія змены.

Мы зрабілі так, каб у моладзевай камандзе больш часу надаваць фізічнай нагрузцы. Плюс хлопцы павінны расці тэхнічна. Дзмітрый Калтуноў, які ўзначаліць у новым сезоне маладзёжку, апроч таго з'яўляецца галоўным трэнерам мужчынскай каманды па баскетболе 3х3. Каб ён мог надаваць гэтаму больш ўвагі, трэба было вызваліць яго ад камандзіровак, звязаных з літоўскім турнірам.

А для Аляксандра Падзерачова, які разам з Аляксеем Пынцікавым будзе працаваць у рэзерве, гэта павінна стаць новым імпульсам.

Такое рашэнне, які зыходзіла ў тым ліку ад галоўнага трэнера нашай асновы, скіравана на развіццё камандаў і гульцоў».

Адзначым, што Вадзім Траццяк, Цімафей Паралёў, Аляксей Навойчык, Віталь Лебедзеў, Максім Каратцоў, Ян Марынін, Кірыл Чумакоў, Мікіта Стасілевіч, Мікіта Гадун працягнуць выступаць за рэзервовы склад «Цмокі-Мінск».